«Кропелька ў гасцях у рабят»

Кожны дзень лета — гэта маленькае займальнае падарожжа, якое хочацца пакінуць у памяці дзяцей назаўсёды! Па такому прынцыпу імкнецца працаваць Пагародзенскі дзіцячы сад Воранаўскага раёна, ствараючы станоўчую атмасферу і добры настрой выхаванцаў.

Завяршылі другую летнюю нядзелю ярка — святам «Кропелька ў гасцях у рабят», дзе дашкольнікам былі прапанаваныя  гарэзлівыя танцы, песенкі пра лета, водныя спаборніцтвы двух каманд «Кіты» і «Дэльфіны». Дзеці пасбаборнічалі ў конкурсах «Ваданосы», «Падводны клад», «Пападзі ў мішэнь» пад пільным прыглядам госці свята «Кропелькі».

Найважнейшым момантам свята стала загартоўванне сонцам і вадой. Тут ужо дзетак было не затрымаць! На тэрыторыі дзіцячага сада гучалі воклічы радасці і задавальнення незвычайным момантам лета!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.