Майстар-клас «Выкарыстанне лагапедычных гульняў нейрапсіхічнага напрамку»

У ДУА «Пагародзенскі дзіцячы сад» Воранаўскага раёна прайшоў майстар-клас «Выкарыстанне лагапедычных гульняў нейрапсіхічнага напрамку», які правяла настаўнік-дэфектолаг Багдзевіч Наталля Уладзіміраўна для педагагічнага калектыву.
Для пераймання вопыту на майстар-класу было прадстаўлена шмат нейрапсіхічных гульняў і практыкаванняў («Назаві і знайдзі», «Палавінкі», «Цені», «Рухі з маўленнем», «Нейрадалонькі», «Кулак-рабро-далонь», «Зацчык-ліса»), якія мэтазгодна выкарастоўваюць з дашкольнікамі з парушэннямі ў маўленні.
Прапанаваныя нейрапсіхічныя прыёмы садзейнічаюць больш эфектыўнаму фарміраванню фанематычных працэсаў, замацаванню правільнага вымаўлення гукаў, развіццю слыхавой увагі, а таксама стымулюць развіццё вышэйшых псіхічных функцый.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.