![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/01/6.-1-1140x785.jpg)
Музычная забава “Вячоркі”
Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах, якімі напоўнены ледзь не кожны дзень гадавога кола.
Менавіта знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускімі абрадамі з’яўляецца эфектыўным сродкам далучэння выхаванцаў да культурных традыцый беларусаў. У адпаведнасці з планам тэматычнага тыдня беларускай культуры ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п.Воранава” у музычнай зале прайшла музычная забава “Вячоркі” з удзелам выхаванцаў старшага дашкольнага ўзросту (музычны кіраўнік Конан Антаніна Антонаўна).
У музычнай зале, стылізаванай пад беларускую хату, гучалі чароўныя беларускія мелодыі. Прыйшліся да спадобы дзецям і беларускія народныя гульні, удзел у святочных абрадах. У госці да дашкалят прыйшоў Хатнік. Негледзячы на тое, што музычная забава хутка прайшла, добры настрой застаўся і ў дзяцей, і ў дарослых на весь астатні дзень!
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/01/420126477_698375289143640_8002784721436703195_n-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/01/3201b40e96a5031bc50c800c2db2acb0-75x75.jpg)