Музычная забава “Вячоркі”

Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, іх надзвычайны талент, яскравая фантазія, гумар адбіліся ў абрадах і звычаях, гульнях і песнях, прыкметах, якімі напоўнены ледзь не кожны дзень гадавога кола.

Менавіта знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускімі абрадамі з’яўляецца эфектыўным сродкам далучэння выхаванцаў да   культурных традыцый  беларусаў. У адпаведнасці з планам тэматычнага тыдня беларускай культуры  ў ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п.Воранава”  у музычнай зале прайшла музычная  забава “Вячоркі”  з  удзелам выхаванцаў  старшага дашкольнага ўзросту  (музычны кіраўнік Конан Антаніна Антонаўна).

У музычнай зале, стылізаванай  пад беларускую хату, гучалі  чароўныя беларускія мелодыі.    Прыйшліся да спадобы дзецям і беларускія народныя гульні,  удзел у святочных абрадах.  У госці да дашкалят прыйшоў Хатнік. Негледзячы на тое, што музычная забава хутка прайшла, добры настрой  застаўся і ў дзяцей, і ў дарослых на весь астатні дзень!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.