На Воранаўшчыне праходзіць першы абласны літаратурна-краязнаўчы форум “Воранаўскія чытанні”

Ён адбываецца ў рамках супрацоўніцтва паміж Воранаўскім райвыканкамам і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Я. Купалы. У склад журы ўвайшлі педагогі ВНУ.
Удзельнікаў форуму прывіталі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук і першы прарэктар ГрДзУ імя Я. Купалы Аляксандр Карэўскі. Прывітальнае слова ўдзельнікам форуму адрасаваў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
Беняконская, Воранаўская, Канвелішская і Пагародзенская школы прынялі першых чытальнікаў. Яны працуюць у секцыях: “Воранаўшчына: вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі”, “Воранаўшчына: культурная спадчына роднага краю”, “Славутыя людзі Воранаўшчыны” і “Воранаўшчыне прысвячаецца”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.