Небяспечныя сітуацыі ў прыродзе

Здароўе дзяцей — будучае нашай краіны, аснова яе нацыянальнай бяспекі, пагэтаму фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноваў бяспекі жыццядзейнасці як ніколі з’яўляецца актуальным. Выхаваць у дзіцяці разумную асцярожнасць і арганізаваць бяспечнае асяроддзе — абавязкі дарослых, якія знаходзіцца каля яго. Пагэтаму на ўчастку рознаўзроставай групы ДУА «Тракельская базавая школа» супрацоўнікамі ўстановы адукацыі была створана тэматычная пляцоўка «Небяспечныя сітуацыі ў прыродзе». 15 чэрвеня на ёй быў праведзены з дзецьмі квэст «Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу». Выхаванцы ў захапляльнай форме замацавалі правілы бяспечных паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.