Подзвіг іх не забыты

З мэтай фарміравання ўяўлення аб подзвігах дзяцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанаванне памяці піянераў-герояў 10 лютага 2024 года ў рамках шостага школьнага дня ў Нацкай СШ была праведзена гадзіна памяці «Дзеці — героі Вялікай Айчыннай вайны».
Пад час мерапрыемства асноўны акцэнт быў зроблены на тое, што з-за палітыкі масавага тэрору і генацыду на барацьбу з фашызмам паднялося не толькі дарослае насельніцтва, але і дзеці.Многія з піянераў -герояў непасрэдна загінулі ў бітвах, іншыя знемагаючы ад холаду і голаду працягвалі працаваць на заводах, вырабляючы так неабходныя для фронту ваенныя машыны і боепрыпасы.
Час бяжыць хутка. Разам з тым памяць аб юных героях жыве і будзе жыць вечна.Яскравым прыкладам з’яўляецца наша сённяшняе мерапрыемства.Варта адзначыць, што іх уклад у Перамогу вельмі істотны. У гонар юных герояў названы вуліцы многіх гарадоў, ім устаноўлены помнікі, іх імёны носяць піянерскія дружыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.