Прэзентацыя выставы “У адзінстве народа – сіла краіны”

З мэтай патрыятычнага выхавання і фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі чытачоў бібліятэкі Канвелішскай сярэдняй школы аформлена кніжная выстава да Дня народнага адзінства “У адзінстве народа – сіла краіны”. Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Можна прачытаць і пра падзеі 1939 года, пра жыццё беларусаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі да ўз’яднання. Таксама сабрана літаратура, у якой распавядаецца пра дасягненні беларускага народа, пра канкрэтных людзей, якія праславілі нашу краіну. Усе кнігі даюць поўнае прадстаўленне пра Беларусь і беларусаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.