Пісьмо з мінулага

Напярэдадні 81 гадавіны хатынскай трагедыі вучням старэйшых класаў Нацкай сярэдняй  школы было прапанавана апрабіраваць свае веды ў новым жанры «Пісьмо з мінулага». Настаўніца рускай мовы і літаратуры Лукашэвіч В.В. парэкамендавала  старшакласнікам паставіць сябе на месца дзяцей Хатыні і падумаць як бы яны дзейнічалі ў той сітуацыі.Сачыненне — разважанне пісалі вучні ад першай асобы з апорай на канкрэтныя гістарычныя факты, што яшчэ ў большай ступені ўзмацняла трагізм таго страшнага дня. З болем і гневам апавядалі школьнікі аб жудасных зверствах фашысцкіх катаў і іх памагатых. Вучаніца 9 класа Струкель Паліна пісала пісьмо  ад імя дзяўчынкі  Яскевіч Соні, якой разам з братам цудам удалося выжыць. Соня і яе брат Валодзя сваімі вачыма бачылі як у агні гарэлі іх бацькі і аднавяскоўцы. Невыпадкова эпілогам сачынення — разважання Паліны сталі такія словы»Хатынь — гэта суровая народная памяць, бязмерны  людскі смутак, камень і бронза».
  Як паказвае практыка выкарыстанне падобнага жанру спрыяе фарміраванню ў моладзі глыбокіх патрыятычных пачуццяў, захаванню гістарычнай памяці, аналітычных навыкаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.