Свята ураджаю — Багач!

«Будзь багаты як восень» — гаварылі нашы продкі з надыходам самай шчодрай пары года. Выхаванцы з Пагародзенскага дзіцячага сада ўжо каторы год самі даказваць праўдзівасць гэтага выказвання ўраджаем на сваім агародзе.
Вось і ў гэты год сяброўка-восень не падвяла маленькіх гаспадароў — ураджай сабралі на славу! А калі ўсё ўрадзіла добра, то як жа не пахваліцца поспехалі сваёй руплівай працы?! Было вырашана арганізоўваць свята ўраджаю — «Багач!».
Звонкія песні, заклічы гаспадынь Ганусі і Янусі сабралі дзетак каля багатых восеньскіх сталоў. Не заўважылі як ногі пайшлі ў пляс у асенні карагод. Пасля выхаванцам было прапанавана паспаборнічаць на лоўкасць і смякалку ў гульнях «Збяры ўраджай», «Суп і кампот», «Пападзі ў кош», «Прэла — гарэла!» і інш.
З задорам, усмешкамі і дзіцячымі водгаласкамі падтрымкі ўдзельнікаў гульняў звінела свята на Пагародзенскім «Багачы» у маленькіх гаспадароў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.