Снег ідзе — дапамога спяшаецца. Акцыі «Зімовая пара добрых спраў»

Снег ідзе — дапамога спяшаецца. Акцыі «Зімовая пара добрых спраў»

Цяпер шмат гаворыцца аб тым, што моладзь стала іншая, менш спагадлівая, менш клапатлівая, менш уважлівая. Гэта не зусім так. З вуснаў дарослага пакалення можна пачуць словы «добраахвотніцтва», «цімураўцы», а маладое пакаленне кажа «валанцёр».

У ДУА «Тракельская базавая школа» існуе валанцёрскі атрад «Па клічы сэрца», гэта навучэнцы з 5 па 8 класы. Актыў атрада прадумвае, прапануе, гуртуе, прыцягвае, збірае вакол сябе дзяцей, якія яшчэ не вызначыліся ў выбары сваёй валанцёрскай дзейнасці.

Узброіўшыся неабходным інвентаром, валанцёрскі атрад расчышчае ад снегу і наледзі прыдамавыя тэрыторыі ў пажылых людзей, ветэранаў і інвалідаў, а таксама каля помніка загінуўшых воінаў у гады ВАв.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.