Сюрпрыз для выхаванцаў Канвелішскага НПК

У гасцях у выхаванцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад – сярэдняя школа” былі незвычайныя госці – работнікі Воранаўскага РАНС на сапраўднай пажарнай машыне. Дзеці пазнаёміліся абсталяваннем пажарнай машыны, паўтарылі правілы бяспечных паводзін, успомнілі, як правільна дзейнічаць пры пажары і выклікаць службу выратавання. Цікавасць у дзяцей была настолькі вялікай, што сёння кожнаму захацелася стаць выратавальнікам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.