![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/IMG_1318-1140x855.jpg)
Танцуем па-даўнейшаму!
У аграгарадку Дзітва Лідскага раёна прайшоў абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму». Галоўнай мэтай фестывалю-свята з’яўляецца далучэнне жыхароў Гродзенскай вобласці да аўтэнтычнага танцавальнага фальклору шляхам яго пераймання.
Дзеці і дарослыя прадэманстравалі лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 7 да 60 і больш гадоў.
Сярод амаль 100 канкурсантаў былі і ўдзельнікі узорнага насамбля танца “Радунскія салавейкі”. Ва ўзроставай катэгорыі ад 11 да 17 гадоў дыпломам IІІ ступені былі ўзнагароджаны Стэцкая Ліяна і Латушка Максім.
Віншуем удзельнікаў Лявон Вераніку і Сабалеўскага Вадзіма, Чарнавус Марыю і Вайткуна Яўгенія, Стэцкую Ліяну і Латушка Максіма за актыўны ўдзел у конкурсе побытавыз танцаў.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/20230529_084119-e1685449971451-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/05/1ca63d6f400a51b1995b01a4eab12034-75x75.jpg)