Тыдень прававых ведаў у Пагародзенскай СШ

У ДУА «Пагародзенская СШ» з 14 па 19 лістапада прайшлі мерапрыемствы Тыдня прававых ведаў, якія садзейнічалі павышэнню прававой культуры і інфармаванасці вучняў 1-11 класаў аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь.
Карыснымі для вучняў атрымаліся тэматычныя класныя гадзіны, такія як “Ведаю і выконваю Статут школы”(8, ? клас), “Падлетак і права” (9 клас), “Правы дзіцяці праз прызму казак” (2 клас), “Усе людзі розныя, а правы ва ўсіх аднолькавыя” (4 клас), “Хабар – сродак лёгкага вырашэння пытання ці злачынства?” (11 клас) і іншыя. Вучні 8-11 класаў атрымалі магчымасць пачуць аб інфармацыю аб адміністратыўнай адказнасці непаўналетніх ад супрацоўніка Воранаўскага РАУС Янкелайця Я.В. на гадзіне зносін “Дзіцячае свавольства і злачыннасць” (15.11). На працягу Тыдня кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Жуком М.В. і педагогам сацыяльным Салмановіч Л.Г. праводзіўся вячэрні рэйд “Падлетак і закон”.
У завяршэнні Тыдня адбыліся выхаваўчыя мерапрыемствы шостага школьнага дня: гадзіна пытанняў і адказаў “Ты аб законе – закон аб табе”(5-8 клас), літаратурна-прававая  віктарына “Правы казачных герояў” (1-4 клас).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.