Тэматычнае мерапрыемства «Чырвоны, жоўты, зялёны!»

Колькі небяспечных сітуацый чакае нашых дзяцей вакол! А прыкладаў небяспечных месцаў не палічыць!

З мэтай замацавання і дальнейшага выканання правілаў дарожнага руху ў Пагародзенскім дзіцячым садзе прайшло пазнавальнае тэматычнае мерапрыемства «Чырвоны, жоўты, зялёны!» для  выхаванцаў старэйшых і сярэдніх груп. Дзеці расказалі аб дарожных знаках і рабоце святлафора, правілах бяспечных паводзін на вуліцы, на дарозе і ў транспарце.

Замацавалі набытыя веды дыдактычнымі гульнямі: «Змайструй святлафор», «Адгадай дарожны знак», «Што каму патрэбна для працы», «Адрамантуй тэхніку спецыяльнага прызначэння» і др.

Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, з цікавасцю гулялі ў гульні, але з найбольшым інтарэсам прымералі на сябе ролі пешаходаў і шафёраў з усімі правіламі дарогі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.