Удзел у экспедыцыі»Маршрутамі памяці.Маршрутамі адзінства»

Неад’емная частка патрыятычнага выхавання — экскурсійная  дзейнасць,якая садзейнічае прывіццю школьнікам любові да Радзімы,павагі да гісторыі, спрадвечных беларускіх каштоўнасцей, нацыянальных культурных традыцый. У рамках удзелу ва Усебеларускай моладзевай экспедыцыі «Маршрутамі памяці.Маршрутамі адзінства» напрыканцы лістапада выхаванцы Нацкай СШ наведалі ў вёсцы Больцінікі сядзібны дом  Путкамераў, парк і «Гаёк Марылі»- мясціны, якія былі знаёмымі і дарагімі
сэрцу вялікага польскага  паэта Адама Міцкевіча.З урокаў гісторыі і літаратуры вучням вядомы той факт,што менавіта чыстае і сапраўднае каханне Адама да Марылі адклала адбітак на ўсю яго далейшую творчасць.У Гайку каля валуна з крыжам, які выбіў сам паэт у знак  неспраўджаных мараў, зрабілі дзеці сабе фота на памяць.Яны ў кароткім задуменні ўспаміналі і суадносілі тую інфармацыю,якую да гэтага атрымалі на ўроках і выхаваўчых мерапрыемствах.»Няўжо гэта праўда,што мы гуляем па той сцяжынцы,па якой амаль дзвесце гадоў назад тайком хадзілі на спатканне Адам і Марыля?»- ціхім голасам размаўлялі паміж сабой старшакласнікі.Па завяршэнні экскурсіі наведалі нацкія школьнікі магілу Марылі Верашчака на тэрыторыі Беняконскага касцёла.
  Нягледзячы на крыху халоднае надвор’е шчаслівымі і з прыўзнятым настроем ад  убачанага вярталіся хлопчыкі і дзяўчынкі з Начы дамоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.