Узнагарода за змястоўнае напаўненне інфармацыйных рэсурсаў «Лета анлайн-2023»

Па выніках інтэрнэт-галасавання ў рамках дыстацыйнага фестывалю інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі «Лета анлайн-2023», які быў накіраваны на выяўленне найбольш змястоўных інфармацыйных рэсурсаў выхаваўча-аздараўленчых устаноў адукацыі, папулярызацыю рацыянальнага выкарыстання сучасных інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у іх дзейнасці, распаўсюджванне перадавога вопыту работы па фарміраванні інфармацыйнай культуры педагогаў, выхаванцаў і іх законных прадстаўнікоў, у намінацыі «Інтэрнэт-рэсурс выхаваўча-аздараўленчай установы адукацыі» дыпломам ІІІ ступені НДЦ «Зубраня» ўзнагароджаны аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей «Сонейка» ДУА «Паляцкішская сярэдняя школа». Віншуем!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.