У Доцішскай сярэдняй школе ў першую суботу верасня традыцыйна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства

Сёлета шосты школьны дзень не стаў выключэннем.
Навучэнцы 8 класа разам з класным кіраўніком запрасілі ўсіх прыняць удзел у сваёй гульні “Промні Асветніцтва”. Камандам “Беларусы” і “Зубры” неабходна было прадэманстраваць сваю эрудыцыю ў пытаннях гістарычнага, літаратурнага, геаграфічнага накірункаў. Гледачы не засталіся без увагі: сумеснымі намаганнямі склалі лэпбук “Нацыянальная культура і кнігадрукаванне”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.