![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/IMG_20240213_154052-1140x1232.jpg)
У ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”
15 лютага 2024 ў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Падчас мерапрыемства навучэнцы-спікеры пазнаёмілі прысутных з інфармацыяй, якую сістэматызавалі ў час падрыхтоўкі да рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.
“Географы” расказалі пра геаграфічнае становішча ісламскай рэспублікі Афганістан. “Гісторыкі” пазнаёмілі ўсіх з храналогіяй падзей вайны ў Афганістане. “Экскурсаводы” прадэманстравалі фота помнікаў воінам — інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў многіх беларускіх гарадах. Група “Журналістаў” расказала аб тым, як ўшаноўваюць у Беларусі і нашым раёне памяць ахвяр вайны ў Афганістане. Медыятар успомніла імёны герояў нашай мясцовасці, якім давялося ваяваць у Афганістане. Навучэнцы пазнаёміліся з дэталямі біяграфій Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча і Гірдзіеўскага Тадэвуша Часлававіча, якія служылі ў Афганістане. Фінальным акордам сустрэчы стала песня А. Разэнбаума “Чорны цюльпан”.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/IMG_20240215_143409_198-75x75.webp)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/IMG-ba60b7f5c3a6ea664be86c577d7f27a4-V-75x75.jpg)