У ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”

15 лютага 2024 ў ДУА “Доцішская сярэдняя школа” прайшло мерапрыемства “У кожнага часу свае героі”, прысвечанае памяці воінаў-інтэрнацыяналістам, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг у Афганістане. Падчас мерапрыемства навучэнцы-спікеры пазнаёмілі прысутных з інфармацыяй, якую сістэматызавалі ў час падрыхтоўкі да рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў”.

“Географы” расказалі пра геаграфічнае становішча  ісламскай рэспублікі Афганістан. “Гісторыкі” пазнаёмілі ўсіх з храналогіяй падзей вайны ў Афганістане. “Экскурсаводы” прадэманстравалі фота помнікаў воінам — інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў многіх беларускіх гарадах. Група “Журналістаў” расказала аб тым, як ўшаноўваюць у Беларусі і нашым раёне памяць ахвяр вайны ў Афганістане.  Медыятар успомніла імёны  герояў нашай мясцовасці, якім давялося ваяваць у Афганістане. Навучэнцы пазнаёміліся з дэталямі біяграфій  Жамойціна Міхаіла Міхайлавіча і Гірдзіеўскага Тадэвуша Часлававіча, якія служылі ў Афганістане. Фінальным акордам сустрэчы стала песня А. Разэнбаума “Чорны цюльпан”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.