![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/IMG_20240221_210701_355.webp)
Чарнавус Алена Аляксандраўна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы»
Чарнавус Алена Аляксандраўна, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Радунскай сярэдняй школы, 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы», якое праходзiла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Урыўкі з лепшых твораў беларускай літаратуры гледачам прапанавалі людзі розных прафесій і статусаў, пасад і ўзростаў. Але аб’ядноўвае іх адно — шчырая любоў да роднай мовы. На галоўнай сцэне тэатра Алена Аляксандраўна пранікнёна прачытала верш У.Караткевіча «На Беларусі Бог жыве».
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/IMG-dff783066a344841bd44881e759fb0be-V-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/02/1-2-e1708588215169-75x75.jpg)