Чарнавус Алена Аляксандраўна прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы»

Чарнавус Алена Аляксандраўна, настаўнiца беларускай мовы i лiтаратуры Радунскай сярэдняй школы, 21 лютага  ў  Міжнародны дзень роднай мовы прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве  «Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы», якое праходзiла ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.  Урыўкі з лепшых твораў беларускай літаратуры гледачам прапанавалі людзі розных прафесій і статусаў, пасад і ўзростаў. Але аб’ядноўвае іх адно — шчырая любоў да роднай мовы.  На галоўнай сцэне  тэатра Алена Аляксандраўна пранікнёна прачытала верш У.Караткевіча «На Беларусі Бог жыве».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.