Чарнобыль — самая вялікая тэхнагенная катастрофа хх стагоддзя

З мэтай захавання ў школьнікаў памяці аб удзельніках ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, фарміравання комплекснага ўяўлення аб адраджэнні і развіцці пацярпелых тэрыторый з 18 да 27 красавіка ў Нацкай сярэдняй школе праходзіла рэспубліканская
дэкада грамадска-патрыятычных спраў.У рамках дэкады педагогамі праводзіліся розныя выхаваўчыя мерапрыемствы: брэйн-рынг, конкурс дзіцячых малюнкаў, дэманстрацыя дакументальных фільмаў і іншае. Найбольш запомніўся дзецям урок мужнасці «Чарнобыль- памяць і боль». З дапамогай мультыборда, спецыяльна падабранай літаратуры педагог — арганізатар змагла данесці да падлеткаў тыя страшныя маштабы трагедыі, якая мела месца 38 год назад

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.