#Чытаем разам

Выхаванцы дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у музычна-літаратурнай гасцёўні «Мы – беларусы». У якасці госця была запрошана Паляк Г.Ф., бібліятэкар установы адукацыі. Гелена Феліксаўна расказала дзецям пра кнігі, у якіх адлюстравана гісторыя роднай краіны. Дзеці зацікавіліся выданнямі, прысвечанымі традыцыям беларускага народа і ўнікальным прыродным багаццям краіны. Выхаванцы чыталі вершы беларускіх аўтараў, спявалі беларускія народныя песні, ігралі на музычных інструментах, танцавалі. Праведзенае мерапрыемства стала яшчэ адным крокам да выхавання маленькіх патрыётаў сваёй краіны, удумлівых і сур’ёзных чытачоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.