Этнакультурны праект “Марафон народных святаў” Восеньскае абрадавае свята “Дажынкі”

У дзяржаўнай установе адукацыі “Жырмунская сярэдняя школа” другі год працягваецца рэалізацыя этнакультурнага праекта «Марафон народных святаў».

На працягу тыдня адбывалася падрыхтоўка да святкавання «Дажынак” — свята ўраджаю. Навучэнцы і выхаванцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята. Дзеці з цікавасцю знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі, з задавальненнем развучвалі песні на беларускай мове, з радасцю вучыліся танцаваць народныя танцы. Класныя кіраўнікі і выхавальнікі дашкольнай адукацыі пастараліся стварыць адпаведную насычаную сераду.

Кульмінацый тыдня стала фальклорна-музычнае свята «Дажынкі», якое атрымалася надзвычай вясёлым, цікавым і адметным. На працягу ўсяго свята ў зале існавала цёплая, прыемная атмасфера. Ўсюды гучаў смех, музыка, жарты. Прыемны водар садавіны і агародніны, свежавыпечанага хлеба казытаў ноздры, падымаючы настрой ўсім ўдзельнікам і гледачам.

Кульмінацыяй мерапрыемства стаў вынас каравая – сімвала багатага ўраджаю.

Гэтае свята дазволіла ў незвычайнай форме пазнаёміць навучэнцаў, выхаванцаў і іх бацькоў з яшчэ адной старонкай беларускай культурнай спадчыны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.