Інфармацыйная гадзіна “Дзень юнага героя-антыфашыста”

Мы не можам змяніць мінулае, але нам пад сілу абараніць будучыню.

А.Г.Лукашэнка

З мэтай фарміравання у школьнікаў пачуцця гонару за дзеянні продкаў і сучаснікаў,  гістарычнай адказнасці за тое, што адбываецца у грамадстве і дзяржаве 8 лютага 2024 года у Нацкая сярэдняй школе было праведзена інфармацыйная гадзіна “Дзень юнага героя-антыфашыста”. Адзін за другім на экране мультыборда мяняліся застаўкі з партрэтамі піянераў-герояў. Вучні па чарзе апавядалі аб іх гераічным мінулым ( гэты было іх дамашняе заданне). Яны гаварылі ад першай асобы, што яшчэ больш ускалыхнула пачуцці прысутнічаючых, выклікала іх суперажыванні. Напрыканцы мерапрыемства была аб’яўленна мінута маўчання. Падлеткі пад гукі метранома  ўшчанавалі памяць тых, хто аддаў свае жыццё за вызваленне нашай Радзімы. Лагічным завяршэннем стала сумеснае рашэнне падрыхтаваць тэматычную папку (тэхналогія “Лэпбук”) “Піянеры-героі”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.