І зноў у кадры генацыд

І зноў у кадры генацыд
У сучасных рэаліях патрыятычнае выхаванне моладзі становіцца як ніколі важным. У Нацкай СШ гэтаму напрамку ўдзяляецца вялікая ўвага. Работа вядзецца ва ўзаемадзеянні з сілавымі структурамі. Адметнай падзеяй для нашай установы стала цеснае супрацоўніцтва з органамі пракуратуры. Намеснік пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. за апошні каляндарны год тройчы сустракалася з нацкімі школьнікамі з мэтай данясення да падлеткаў даставернай інфармацыі аб зверствах фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна. У гэтым пытанні вельмі добра дапамагае відэалізацыя. Падчас восеньскіх канікул выхаванцам прышкольнага лагера “Агеньчык” быў паказаны фільм аб трагічным лёсе беларускіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэманстрацыі відэафільма Аксана Віктараўна зноў жа звярнулася да самых апошніх нядаўна ўскрытых фактаў генацыду жыхароў Воранаўшчыны. У вялікім задуменні і з болем у душы лавілі школьнікі кожнае слова памочніка пракурора. Супрацоўніцтва Нацкай СШ з Воранаўскай пракуратурай мае ўжо пэўны пазітыўны вопыт і, безумоўна, носіць сістэмны характар. Як паказвае практыка толькі такім чынам можна дастукацца да сэрдца кожнага дзіцяці, сфарміраваць у яго неабходныя патрыятычныя якасці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.