11 мая 2022 года вучні ДУА «НПК Канвелішскія яслі-сад — СШ» прынялі ўдзел у інтэрактыўным дыялогу
11 мая 2022 года вучні 9-11 класаў ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” прынялі ўдзел у інтэрактыўным дыялогу з выкладчыкамі філалагічнага факультэта (“Беларуская філалогія”) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у ходзе якога старшакласнікі пазнаёміліся са спецыфікай факультэта, умовамі навучання. Навучэнцы наведалі музей універсітэта, пабывалі ў студэнцкіх аўдыторыях. Хвалюючым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў універсітэцкай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры “Філалагічны калейдаскоп”. Загадчык кафедры беларускай філалогіі Садоўская Алена Станіславаўна для кожнага вучня знайшла цёплыя словы. Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны Кічко Сафія, Трахімчык Даніла, Станкевіч Паліна, Савоська Алеся, Барэйша Ксенія, дыпломамі ІІ ступені – Мікульская Юлія, Огар Віялета, Міхалькевіч Максім, Барэйша Кацярына, Шавякоў Гжэгаж, Сварабовіч Сандра, Ясюкайць Паліна.