14 верасня вучні 8–11 класаў Паляцкішскай сярэдняй школы ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства наведалі Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт
З вучнямі сустрэўся старшыня Воранаўскага райвыканкама Захарчук Дзмітрый Іванавіч і намеснік старшыні, які курыруе пытанні развіцця сацыяльнай сферы, аховы здароўя, культуры, адукацыі Карповіч Андрэй Андрэевіч. Вучні пабывалі ў кабінеце старшыні раёна. Дзмітрый Іванавіч пазнаёміў вучняў з дасягненнямі раёна і планамі на будучыню. Загадчык сектарам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Лілія Антонаўна Сідаровіч правяла аглядную экскурсію. Яна пазнаёміла з асноўнымі сектарамі і накірункамі работы раёна. Экскурсія выклікала ў вучняў хвалю станоўчых эмоцый і жывы інтарэс.
Вучаніца 10 класа Дар’я Янкелайць