24 лістапада 2023 года ўпершыню Воранаўская зямля прымае першы абласны літаратурна- краязнаўчы форум “Воранаўскія чытанні”

У рамках правядзення форума  запланавана работа 4 секцый: “ВОРАНАЎШЧЫНА: вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі” (краязнаўчыя даследчыя работы, звязаныя з гісторыяй Воранаўскага раёна), “ВОРАНАЎШЧЫНА: культурная спадчына роднага краю” (даследчыя работы па архітэктуры, выяўленчым мастацтве, літаратуры, музыцы, фальклорнай спадчыне, этнаграфіі), “Славутыя людзі ВОРАНАЎШЧЫНЫ” (даследчыя работы, якія знаёмяць са славутымі людзьмі, жыццё   якіх было звязана з Воранаўскім раёнам), літаратурна-паэтычны конкурс “Воранаўшчыне прысвячаецца”.

Удзельнікамі і гасцямі мерапрыемства  стануць не толькі прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Воранаўскага раёна і навуковай эліты УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы”, але і  кіраўніцтва Гродзенскай вобласці і Воранаўскага раёна, старшыня і прадстаўнікі  Саюза пісьменнікаў Беларусі. У тым ліку чакаецца сустрэча з Гігіным Вадзімам Францавічам, кандыдатам гістарычных навук, генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыней праўлення Беларускага  таварыства “Веды”, Карлюкевічам Аляксандрам Мікалаевічам, старшынею Саюза пісьменнікаў Беларусі, Пасюта Аленай Васільеўнай, старшынею Гродзенскага абласнога Савета  дэпутатаў,Абрамчыкам Русланам Юр’евічам, начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама  Кітурка Ірынай Фёдараўнай, рэктарам УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.