Дзень станоўчых эмоцый і нечаканых сюрпрызаў у дашкольнікаў ДУА “Канвелішская сярэдняя школа”

2 лістапада – Дзень станоўчых эмоцый і нечаканых сюрпрызаў у дашкольнікаў ДУА “Канвелішская сярэдняя школа”. Раніцай дзеці атрымалі ліст з краіны «Здароўя», у якім былі заданні для квэст-гульні «Знайдзі ключы здароўя». Пры выкананні кожнага задання дзеці ўспомнілі правілы здаровага ладу жыцця. За правільныя адказы і сабраныя пазлы атрымлівалі ключык. Каб адкрыць ўсе скрыначкі «Здароўя» трэба было набраць пяць ключыкаў. Асабліва здзівіла дзяцей галасавое паведамленне ад каралевы краіны «Здароўя Квэст-гульня прынесла дзецям радасць і пазітыўны настрой.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.