____________________________________________________________________

15.02.2021г. адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы і літаратуры ў Бастунскім УПК, прайшоў чэлендж “Чытаем творы І.Мележа”. Вучні 9 класа чыталі ўрывак з рамана “Людзі на балоце”. Пачынала чытаць Шымак Алеся, працягнуў Руды Аляксей, закончыў эстафету Лазарэнка Аляксандр

 

16.02.2021. Аформлена выстава “Дзень роднай мовы”, вучні пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў, аставілі свае пажаданні на чырвоных сардэчках

17.02.2021 стартавала акцыя “Моўны марафон”. Вучні 1-9 класаў размаўлялі на беларускай мове, пісалі выказванні пра родную мову

 

18.02.2021 Прайшло інтэлект-шоу “Мова зямлі маёй” з вучнямі 5-8 класаў. Вучні паказалі свае веды па беларускай мове, напісалі сачыненне “Мова матулі”, перамагла Себянкова Паліна, 6 клас

19.02.2021 З вучнямі 1-4 класаў быў праведзены фальклорны круіз “Моўныя залацінкі”, вучні паказалі свае веды пра фальклорныя творы: прыказкі, прымаўкі, загадкі

20.02 Конкурс малюнкаў “Творы вачыма дзяцей”

 

___________________________________________________________________

СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАВЯДЗЕННІ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДА МІЖНАРОДНАГА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ

У ПАЛЯЦКІСКАЙ СШ

  1. Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”
  2. Сэлфі па-беларуску
  3. Гульня “Дзве цукеркі” па беларускіх прыказках
  4. Спяваем разам. “Караоке-батл па беларуску”
  5. Чэлендж “Мова”
  6. Імпрэза “У роднай мовы роднае карэнне”
  7. Турнір “Знаўца роднай мовы”
  8. Агульнашкольная дыктоўка па тэксце “Перад навальніцай”паводле Івана Шамякіна

___________________________________________________________________

 

У рамках реалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы,
ва ўстанове адукацыі «Доцішская сярэдняя школа» прайшоў конкурс на лепшае ЭСЭ
па тэме «Мая Радзіма Беларусь». Лепшыя работы будуць накіраваны для ўдзелу ў
раённым этапе

 

Справаздача аб святкаванні Дня роднай мовы ў ДУА “Пагародзенская СШ”

З 15 па 20 лютага 20201 г. у Пагародзенскай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Праводзіцца ён з мэтай развіцця ў вучняў творчых здольнасцей, фарміравання пазнавальнай цікавасці да роднай мовы, літаратуры і культуры, актыўнай жыццёвай пазіцыі, выхавання беражлівых адносін да роднага слова, любові, павагі да беларускай літаратуры і культуры. Праграма Тыдня разнастайная, улічваліся пажаданні вучняў, іх здольнасці. Падрыхтоўчая праца вялася загадзя: выпускаліся плакаты, распрацоўваліся сцэнарыі, маляваліся ілюстрацыі, выпускаліся выказванні пра мову. Наша мова прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час звонкая, моцная, cакавітая. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны выраз. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Гэтую мову мы назваем роднай, бо гэта мова нашай зямлі. 15 лютага ў школы адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы і літаратуры. У гэты ж дзень вучняў чакала кніжная выстава, прысвечаная пісьменнікам-юбілярам. Бібліятэкарам школы Маркевіч Т.А. была складзена, праведзена цікавая, змястоўная і пазнавальная выстава. Мерапрыемства захапіла павучальным імпульсам, змястоўнасцю, цікавай формай падачы, бо выстава размяшчалася ў свабодным доступе на першым паверсе школы і ў самой бібліятэцы, а яшчэ і тым, што вучням заўсёды імпануе правільнае, прыгожае беларускае слова чалавека, які валодае ўсім кніжным фондам.

 

У аўторак для сярэдняга звяна праведзены вэб-квэст “Я пякучка-крапіва”і конкурс малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Вучні вельмі захапіліся байкамі К.Крапівы і на малюнках былі адлюстраваны героі баек. Калі ты маеш рэальны шанс праявіць сябе як інтэлектуальна  багатая асоба, дык гэта так здорава! Вучні паказалі свае веды ў мове, літаратуры, культуры і гісторыі сваёй краіны. У перапынках паміж конкурсамі з вялікім задавальненнем слухалі вершы беларускіх аўтараў у выкананні сваіх аднакласнікаў, вучняў, якія неаднаразова займалі прызавыя месцы на конкурсах чытальнікаў вершаў “Рух душы”.

Для старэйшых вучняў прапанаваны  конкурс творчых работ “Чытаючы творы І.Мележа і І. Шамякіна …”, “За што я люблю родную зямлю”. Колькі цёплых слоў было сказана аўтарам! Вучні помняць творы, цытуюць аўтараў і ўдзячны за багатую спадчыну.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.