![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/06/M2TuhD5slxM4SwkGQbVW8x3m9ybUrm14Tkf1VuCEm6cWOiTayFMPeABNkQyXY9V4xfz2FC-9fb-Nj7bpn_FVvDPX-1-1140x855.jpg)
3 чэрвеня ў Канвелішскім НПК распачаў сваю работу лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Берагіня”
для 30 навучэнцаў 7 – 13 гадоў. Профіль лагера – этнакультурнае краязнаўства. За лагерную змену вучні здолеюць не толькі аздаравіцца, набрацца сіл і энергіі, але і раскрыць свой творчы патэнцыял, пазнаёміцца з культурнай спадчынай родных мясцін – Воранаўскага раёна. У праграме лагера – рэканструкцыя народных абрадаў, квэст-гульні, развучванне народных песень і танцаў, фальклорныя экспедыцыі, падарожжы па знакавых і цікавых месцах малой радзімы.
У першы дзень лагернай змены адбылася ўрачыстая лінейка, на якой паднялі сцяг Рэспублікі Беларусь. Дзеці пабывалі на пасядзелках у Берагіні – багіні дабрабыту і багацця. На гадзіне развіцця актуалізавалі веды пра Беларусь, сімвалы нашай дзяржавы. Цэнтральным мерапрыемствам дня стала гульнёва-танцавальная праграма “Лекі ад суму”.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG-6bf3096f0dc5e23016ebc93939f75a44-V-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2022/06/IMG-49aa7c724ee8236cd39c441a11a37e1a-V-75x75.jpg)