#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

Складана разгадаць усе таямніцы, якія хавае дом-крэпасць у Гайцюнішках. Палац, пабудаваны ў 1610 годзе, да нашага часу захаваў сваю суровасць і сваё непаўторнае аблічча. 29 чэрвеня 2022 года ўдзельнікі лагера “Канвалія” Канвелішскага НПК у час краязнаўчай экспедыцыі “Разгадваем таямніцы Гайцюнішскага палаца” не толькі здзейснілі гістарычны экскурс па тэрыторыі дома-крэпасці, гаспадарчых пабудовах, пабывалі на возеры, каля крыніцы, але і згадалі дэманічныя апавяданні пра Блакітную Даму, вадзенікоў – балотнага і калодзежнага, легенды пра пракляцце Нонхарта, пра Дзявочы лес, які ў народзе называюць Чорным. А яшчэ згадалі творы (паэма А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, аповесць У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”), дзе згадваецца палац у Гайцюнішках. Столькі цікавага побач!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.