Добры ўраджай – вынік руплівай працы
Сёлета вучні Паляцкішскай сярэдняй школы сабралі багаты ўраджай агародніны і садавіны. За руплівую працу зямліца аддзячыла багатым ураджаем. Уся агародніна пойдзе на прыгатаванне абедаў у школьнай сталовай, сабранай агародніны хопіць на прыгатаванне абедаў амаль на ўвесь навучальны год. Члены валанцёрскага атрада “Добрае сэрца” з вялікім задавальненнем збіралі прыгожыя духмяныя яблыкі, якія з’явяцца на абедзенным стале.