![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/06/IMG_20230609_153006_2.jpg)
Захаваць гістарычную праўду
Патрыятычнае выхаванне ў Нацкай сярэдняй школе носіць сістэмны круглагадовы характар.9 чэрвеня ў рамках запланаванай сустрэчы з выхаванцамі прышкольнага лагера «Казка» намеснік пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. пазнаёміла дзяцей з правіламі бяспечных паводзін у летні перыяд на вуліцы, у лесе, на вадзе.Але асноўнай тэмай сустрэчы быў генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Аксана Віктараўна данесла да маладога пакалення дакладную інфармацыю аб жудасных зверствах фашысцкіх катаў і іх памагатых, аб гісторыі спаленай вёскі Салтанішкі. Доказам гэтаму стаў відэафільм, паказаны школьнікам падчас мерапрыемства. У канцы выступлення намеснік пракурора зрабіла акцэнт на тое, што мір — гэта галоўная каштоўнасць чалавецтва і яго захаванне залежыць ад кожнага з нас. Толькі ў захаванні праўды аб Вялікай Перамозе і аб подзвігу людзей, якія цаной свайго жыцця адстаялі свабоду, мы захаваем сябе.
Кіраўнік па ваенна — патрыятычнаму выхаванню
Міхалоўскі В.В.
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/06/изображение_viber_2023-06-12_15-16-55-119-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/06/353028812_569968761984294_3551017419304826654_n-75x75.jpg)