Захаваць гістарычную праўду

Патрыятычнае выхаванне ў Нацкай сярэдняй школе носіць сістэмны круглагадовы  характар.9 чэрвеня ў рамках запланаванай сустрэчы з выхаванцамі прышкольнага лагера «Казка» намеснік пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. пазнаёміла дзяцей з правіламі бяспечных паводзін у летні перыяд на вуліцы, у лесе, на вадзе.Але асноўнай тэмай сустрэчы быў генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.Аксана Віктараўна данесла да маладога пакалення дакладную інфармацыю аб жудасных зверствах  фашысцкіх катаў і іх памагатых, аб гісторыі спаленай вёскі Салтанішкі. Доказам гэтаму стаў відэафільм, паказаны школьнікам падчас мерапрыемства. У канцы выступлення намеснік пракурора зрабіла акцэнт на тое, што мір — гэта галоўная каштоўнасць чалавецтва і яго захаванне залежыць ад кожнага з нас. Толькі ў захаванні праўды аб Вялікай Перамозе і аб подзвігу людзей, якія цаной свайго жыцця  адстаялі свабоду, мы захаваем сябе.
Кіраўнік па ваенна — патрыятычнаму выхаванню
Міхалоўскі В.В.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.