![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/11/0-02-05-090c610c1c5274457f2a326562a886efccc9f168bfb1ef4063a8db32c23102ff_9f59bc8c-1-1140x855.jpg)
І зноў у кадры генацыд
І зноў у кадры генацыд
У сучасных рэаліях патрыятычнае выхаванне моладзі становіцца як ніколі важным. У Нацкай СШ гэтаму напрамку ўдзяляецца вялікая ўвага. Работа вядзецца ва ўзаемадзеянні з сілавымі структурамі. Адметнай падзеяй для нашай установы стала цеснае супрацоўніцтва з органамі пракуратуры. Намеснік пракурора Воранаўскага раёна Мрочка А.В. за апошні каляндарны год тройчы сустракалася з нацкімі школьнікамі з мэтай данясення да падлеткаў даставернай інфармацыі аб зверствах фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі раёна. У гэтым пытанні вельмі добра дапамагае відэалізацыя. Падчас восеньскіх канікул выхаванцам прышкольнага лагера “Агеньчык” быў паказаны фільм аб трагічным лёсе беларускіх дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэманстрацыі відэафільма Аксана Віктараўна зноў жа звярнулася да самых апошніх нядаўна ўскрытых фактаў генацыду жыхароў Воранаўшчыны. У вялікім задуменні і з болем у душы лавілі школьнікі кожнае слова памочніка пракурора. Супрацоўніцтва Нацкай СШ з Воранаўскай пракуратурай мае ўжо пэўны пазітыўны вопыт і, безумоўна, носіць сістэмны характар. Як паказвае практыка толькі такім чынам можна дастукацца да сэрдца кожнага дзіцяці, сфарміраваць у яго неабходныя патрыятычныя якасці.![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/11/0-02-05-c34a97f598ab6bee1f19cc3c27a6878f8c7cf29a6f23a16bd678ff8419d57078_a7843e9-1.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/11/0-02-05-c34a97f598ab6bee1f19cc3c27a6878f8c7cf29a6f23a16bd678ff8419d57078_a7843e9-1.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/11/photo_2023-10-25_14-39-58-75x75.jpg)
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2023/11/IMG-47cb63ddd0fbc85e7393c00560f35e2d-V-75x75.jpg)