#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

4 ліпеня 2022 года цэнтральным мерапрыемствам у лагеры “Канвалія” Канвелішскага НПК стаў святочны фэст “Прысвячэнне ў фалькларысты”. Гучалі народныя песні, інсцэніраваліся былічкі і “падгледжаныя” ў ходзе фальклорных экспедыцый сцэнкі з сельскага жыцця. Была магчымасць для ўсіх праявіць свой крэатыў і талент – чыталіся аўтарскія вершы і паэмы пра фальклорныя знаходкі і вясёлыя здарэнні. Кульмінацыйным момантам стала ўрачыстае прысвячэнне студэнтаў і актыўных удзельнікаў фальклорных экспедыцый з вучнёўскай і педагагічнай грамадскасці ў фалькларысты.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.