Тэматычны тыдзень «Мы памятаем!»

Дзень Перамогі — сімвал непахіснага духу і гераізму савецкага народа. Колькі б ні рабілася спробаў перапісаць гісторыю, мы заўсёды будзем памятаць вялікі подзвіг нашага народа і  цану, якую ён заплаціў за мір.

У гонар гэтага светлага свята ў нашай дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі — сад в. Пагародна» прайшоў тэматычны тыдзень «Мы памятаем!», вынікі якога можна ўбачыць на ўпрыгожаных вокнах, на тэматычным кветніку «Мая вясна, мая Перамога».  У рамках тыдня была арганізавана экскурсія для старэйшай групы дзіцячага сада ў «Музей баявой славы» Пагародненскай сярэдняй школы, праведзены заняткі ў групах  «Стужка памяці», «Салют Перамогі», «Кветкі ветэранам», «Дзень Перамогі» і інш..  Паштоўкі «9 Мая», якія дзеці зрабілі сваімі рукамі, былі адпраўлены былым малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў —  Ніне Данілаўне Дзям’янчанкавай і Ніні Міхайлаўне Красоцкай. Святочным завяршэннем стала ўскладанне дашкольнікамі кветак і вянка на помнік дзяўчатам — сувязісткам,  якія загінулі абараняючы нашу пагародзенскую зямлю ў студзені 1945 года (Валя Паліканава, Каця Дзьячкіна, Шура Цярохіна, Таня Панамарова).

Гэтыя мерапрыемствы садзейнічалі пашырэнню ўяўленняў дзяцей аб традыцыях святкавання Дня Перамогі, аб гераічных старонках гісторыі нашай Радзімы і выхаванні патрыятызму.

Вельмі важна з дзяцінства перадаваць гісторыю і даніну павагі героям вайны, каб памяць аб подзвігу жыла праз гады і стагоддзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.