Вечар-рэквіем «Горкія сны афганскай вайны»

   Ім сёння было б за 60.У іх былі  б дзеці і ўнукі.А калі сказаць больш дакладна, усё гэта магло б  быць… Таму што з многіх тысяч юнакоў , якія прайшлі праз горан афганскай вайны, не ўсе вярнуліся жывымі дамоў. Адзін з іх ураджэнец Нацкага  сельсавета Франц Пятровіч Лужыс, які загінуў у самым пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Афганістана.
    Амаль 43 гады не было  дакладных звестак аб тым, дзе і пры якіх абставінах ён аддаў сваё жыццё, дастойна  выконваючы   інтэрнацыянальны  доўг.Пошукавая работа ў гэтым накірунку вялася бесперапынна. І толькі нядаўна нам пашанцавала.На нашу просьбу адклікнуўся былы воін-інтэрнацыяналіст Альгердас Знутас, ураджэнец Літвы і другія воіны-аднапалчане Франца Лужыса, якія таксама ў даны момант пражываюць у Літоўскай Рэспубліцы.
   Вечар-рэквіем»Горкія сны афганскай вайны», прысвечаны воіну- інтэрнацыяналісту Ф.Лужысу, адбыўся 24 лістапада ў Нацкай СШ і сабраў нямала  неабыякавых людзей. Сярод гасцей былі супрацоўнікі Воранаўскага райвыканкама і ваенкамата,прадстаўнікі грамадскай арганізацыі»Беларускі Саюз воінаў — інтэрнацыяналістаў», а таксама блізкія сваякі нашага героя.
    Мерапрыемства пачалося з урачыстага выканання Гімна Рэспублікі Беларусь. Вядучыя,вучні 10 класа, павялі аповяд аб тых далёкіх і трагічных падзеях страшнай і малавядомай  нам вайны. На экране мульціборда  кожную хвіліну змяняліся відэазастаўкі, якія выклікалі боль і горкія спачуванні.Успаміны старэйшага брата Віктара Лужыса  дапаўнялі іншыя блізкія сваякі.Менавіта ад іх можна было даведацца пра дзяцінства Франца,яго школьныя гады,інтарэсы і захапленні, службу ў арміі. З асобай увагай слухалі ўсе прысутнічаючыя  выступленне воіна — аднапалчаніна Альгердаса Знутаса.Ён падрабязна з болем у сэрцы распавядаў пра той апошні бой, пад час якога загінуў  наш зямляк. А было гэта так. На просьбу раненага савецкага салдата прынесці вады Лужыс крыху  прыпадняўся з-за гарматы,а ў гэты час афганскі  снайпер першым выстралам абарваў яго кароткае жыццё.Бой быў вельмі цяжкім,загінулі многія.На вачах у Альгердаса ваенны верталёт забіраў груз»200″ .
   Па заканчэнні мерапрыемства да гасцей і  школьнікаў звярнулася  загадчык сектара ідэалагічнай работы раённага выканаўчага камітэта Сідаровіч Л. А. Яна нагадала ўсім  аб цвёрдай пазіцыі Рэспублікі Беларусь захаваць мір на планеце. Невыпадкова памяць аб кожным загінуўшым беларусу ў нашай краіне шануецца як нідзе, нікому і  ніколі не будзе дазволена яе ачарніць.
Запрошаныя госці з Літвы  цалкам пагадзіліся з гэтым.
   Ваенны камісар Гайжэўскі А. Ю.у сваім кароткім выступленні падкрэсліў абарончую дактрыну беларускай арміі, мэтай якой захаваць суверэнітэт краіны. Старшыня раённай арганізацыі воінаў-
інтэрнацыяналістаў Мікутайціс Г.К. узнагародзіў воіна-аднапалчаніна Альгердаса Знутаса памятным медалём.
    Затым удзельнікі мерапрыемства наведалі могілкі  ў вёсцы Бялюнцы, усклалі кветкі ля помніка,запалілі лампадкі.Некаторы час там стаяла мёртвая цішыня.На тварах кожнага можна было ўбачыць задумлівасць і непаддзельныя перажыванні.
   Падводзячы вынік неабходна адзначыць, што Ваенна-патрыятычнае выхаванне ў Нацкай СШ заўсёды было на першым плане.Усім вядомы факт,што ні дзяржаўныя межы,ні антыбеларуская пазіцыя ўрадаў заходніх краін не могуць выкрасліць з памяці  людзей агульную гісторыю  народаў былога Савецкага Саюза,разарваць братэрскія ўзы тых, хто кроў праліваў на афганскай вайне .

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.