Тыдзень матэматыкі і інфарматыкі ў Паляцкішскай базавай школе

З мэтай прывіцця цікавасці да прадмета матэматыкі, развіцця лагічнага мыслення з 20 па 24 лістапада  прайшоў тыдзень матэматыкі і інфарматыкі.

На ўроках матэматыкі ў 5-9 класах былі праведзены матэматычныя размінкі “Вясёлае вуснае лічэнне”. З цікавасцю навучэнцы 5-6 класаў удзельнічалі ў гульні “Матэматычныя гонкі”. Для гэтай гульні быў распрацаваны шэраг займальных і цікавых задач і прыкладаў. Для вучняў 7-9 класаў праведзена матэматычная гульня-віктарына «Марскі бой». На перапынках быў праведзены конкурс “Вельмі доўгі прыклад”. У пачатку вучэбнага дня вучням кожнага класа былі прапанаваны вялікія прыклады, якія маюць не менш за дзесяць дзеянняў. Да канца вучэбнага дня неабходна было рашыць прыклад і з падрабязным рашэннем здаць настаўніку матэматыкі для праверкі. Таксама прайшоў конкурс “Лепшы сшытак”. У гэтым конкурсе былі дзве намінацыі: “Лепшая дамашняя работа” і “Лепшая класная работа”. У кожным класе былі вызначаны свае пераможцы ў гэтых намінацыях. Чацвер быў аб’яўлены конкурс прыказак і прымавак пра матэматыку для вучняў 5-9 класаў. На працягу ўсяго дня навучэнцы павінны былі ўспомніць або знайсці як мага больш прымавак і прыказак аб матэматыцы. У заключны, пяты, дзень быў праведзены круглы стол “Вялікія матэматыкі”. Дзеці падрыхтавалі паведамленні і прэзентацыі пра вядомых матэматыкаў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.