Каманда КВЗ Канвелішскай СШ «БЭМС» паспяхова выступіла на абласным фестывалі КВЗ

Фестываль КВЗ – гэта пляцоўка для творчасці, крэатыву і гумару. У фестывалі прымалі ўдзел 18 каманд, 11 з якіх былі дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе, які праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі. Журы конкурсу адзначыла сярод лепшых каманд абласнога этапу і каманду “БЭМС” за артыстызм і яркасць вобразаў. Лепшым іграком абласнога фестывалю стаў Сцефановіч Мікіта, вучань 8 класа. Спадзяёмся, што каманду чакаюць і новыя поспехі ў фінале.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.