#Канвалія – пляцоўка для крэатыўнасці і творчасці

#Канвалія – пляцоўка для крэатыўнасці і творчасці
У Канвелішскай сярэдняй школе працягвае работу фальклорна-краязнаўчы лагер “Канвалія”. Ладзяцца фальклорныя экспедыцыі, арганізуюцца пазнавальныя квэсты і літаратурныя гадзіны, экскурсіі і паходы. Цэнтральным мерапрыемствам 27 чэрвеня стаў конкурс “Міс Канвалія-2023”. Конкурс садзейнічаў не толькі раскрыццю ўсебаковых талентаў дзяўчынак-прыгажунь, але і паказаў крэатыўнасць канкурсантак, уменне іх дзейнічаць у незвычайных сітуацыях. Пераможцай конкурсу стала Гражына Талочка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першая віцэ-міс, Гук Віялета, — таксама студэнтка-філолаг. А вось тытул другой віцэ-міс дастаўся вучаніцы 11 класа Станкевіч Паліне.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.