#Канвалія сабірае сяброў

У Канвелішскай сярэдняй школе распачаў сваю работу фальклорна-краязнаўчы лагер «Канвалія». Дэвіз першага дня: “Новых сяброў набывай, а старых не забывай”. У чарговы раз да школьнікаў далучыліся студэнты-філолагі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Кульмінацыяй дня стала гасцёўня «Давайце сябраваць», падчас якой выявіліся агульныя інтарэсы выхаванцаў і студэнтаў, уменне знайсці падыход адзін да аднаго і, канечне ж, пачуццё гумару. Закончыўся дзень святочнай дыскатэкай «Карагод дружбы». А наперадзе шмат цікавых падарожжаў і адкрыццяў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.