![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/07/i-3-1.webp)
#Канвалія_2024. Гродзеншчына сяброўская (трэці дзень)
Флэшмоб “Весела! Дружна! Разам!” распачаў трэці дзень лагернай змены. Але самай яркай і доўгачаканай падзеяй для ўсіх выхаванцаў і дарослых стаў прыезд студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы і іх выкладчыкаў Казлоўскага Руслана Канстанцінавіча і Сабуць Аліны Эдмундаўны. Знаёмства адбылося з дапамогай гульні ў фанты, дзе кожны з удзельнікаў меў магчымасць раскрыць сябе. Цікава і пазнавальна прайшло краязнаўчае падарожжа “З Канвелішак ў Свілы: скрозь прызму стагоддзяў.”
![](https://vroosit.by/wp-content/uploads/2024/07/IMG_20240627_115541_644-75x75.webp)