Нам разам весела!

Пад такім дэвізам праходзіць у Канвелішскай сярэдняй школе Дэкада груп падоўжанага дня. Група – гэта месца, дзе заўсёды цікава, займальна і весела, бо яе наведваюць сябры і аднадумцы. Задача дэкады – паказаць магчымасці рознабаковага адпачынку ў групах падоўжанага дня. 3 мая, у Дзень спорту, гулялі ў баскетбол, праводзілі конкурс на лепшую фізкультхвілінку ў час самападрыхтоўкі, а ў выхаванцаў ГПД №1 (выхавацель Пукель А.А.) прайшла займальная эстафета “Хуткія, рухавыя і вясёлыя – гэта мы!” Адным словам, дзень быў не толькі сонечным, але і актыўным.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.