Народный обряд «Грамніцы»

У рамках рэалізацыі этнакультурнага праекта «Марафон народных святаў» 19 лютага у дзяржаўнай установе адукацыі «Жырмунская сярэдняя школа» адбылося святкаванне народнага абраду «Грамніцы», або «Стрэчанне», прысвечанага сустрэчы зімы з вясной.

Беларускі абрад «Грамніцы» адыходзіць у далёкае мінулае нашых продкаў, у старажытнаславянскую эпоху. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са святкаваннем народнага абрада – Грамніцы, з адметнымі асаблівасцямі асвечаных «грамнічных» свечак, якія адыгрывалі вялікую ролю ў многіх звычаях і абрадах беларусаў на працягу года.  Удзельнікі мерапрыемства выконвалі абрадавыя і вясновыя песні, вадзілі карагоды і ўдзельнічалі ў розных гульнях.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.