У «Тракельскай базавай школе» стартавала дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды»

8 снежня ў «Тракельскай базавай школе» стартавала дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Традыцыйна маладзёжная ініцыятыва прыўнясе свой уклад у скарбонку добрых спраў нацыянальнага навагодняга дабрачыннага праекта «Нашы дзеці». Бо яе галоўная задача — акружыць цяплом і клопатам маленькіх жыхароў нашай краіны — выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прыёмнікаў-размеркавальнікаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, якія асабліва маюць патрэбу ў гэтым у навагоднія і калядныя дні. Арганізаваны збор навагодніх падарункаў, цацак, развіваючых гульняў, канцылярскіх прылад, спартыўных тавараў дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзіцячым дамам сямейнага тыпу.

Спяшайцеся рабіць дабро!

Бо для кожнага дзіця Новы год – час цудаў.

Усе РАЗАМ мы падорым частку радасці дзецям!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.