Па сцяжынках спадчыны

Па сцяжынках спадчыны
У ДУА “Тракельская базавая школа” з выхаванцамі рознаўзроставай групы была праведзена забава ў міні-музеі пад адкрытым небам «Па сцяжынках спадчыны». Там іх чакала экспазіцыя «Сінявокі Ляночак» , якая з’явілася своеасаблівым музеем ткацтва і распавяла аб жыцці беларускага народа праз гісторыю ручніка і вырабаў з лёну. У выхаванцаў былі абагульнены ўяўленні пра беларускі гаспадарчы побыт, гісторыю ўзнікнення старадаўніх рэчаў, спосабах дзеянняў з імі. З хлопчыкамі і дзяўчынкамі была праведзена гульня-драматызацыя «Адкуль да нас прыйшло адзенне», фізкультхвілінка «Нітачка», а таксама выкананы беларускія народныя танцы «Крыжачок», «Лявоніха».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.